Якія змены чакаюць самакатчыкаў
Адна з асноўных змен — веласіпедысты і самакатчыкі павінны будуць спешвацца пры пераходзе праезнай часткі.
06.10.2024 / 21:02
Пра новыя правілы, прадугледжаныя праектам указа аб унясенні зменаў у ПДР, расказалі на БТ.
Самакаты, якія разганяюцца да хуткасці больш за 25 км/г, перавядуць з тратуараў на праезную частку. Іх уладальнікаў чакаюць змены. Па-першае, трэба будзе атрымліваць правы катэгорыі A, B, як на мапед. Па-другое, такі транспартны сродак давядзецца рэгістраваць у ДАІ. Як будуць рэгістраваць самакаты, купленыя раней, пакуль невядома.
Для тых самакатаў, чыя хуткасць да 25 км/г, будуць дзейнічаюць тыя ж правілы, што для веласіпедыстаў. Веласіпедыстам і самакатчыкам трэба будзе спешвацца пры пераходзе праезнай часткі.
Чакаецца, што новыя правілы ўступяць у сілу вясной 2025 года.