Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам

6 кастрычніка каля дзесяці раніцы паблізу вёскі Вязань Дзяржынскага раёна ў краму пры АЗС зайшоў нецвярозы мужчына. Ён накіраваў у бок пакупнікоў прадмет, падобны да пісталета, і пачаў выкрыкваць пагрозы расправы.

06.10.2024 / 18:57

Скрын відэа МУС

Работнікі станцыі націснулі кнопку трывожнай сігналізацыі. Праз пару хвілін туды прыбыў нарад мясцовага аддзела аховы. Мужчына з пісталетам спрабаваў уцячы, але яго затрымалі, паведамляе МУС.

Нападнікам аказаўся 47-гадовы жыхар Фаніпаля. У выдыханым ім паветры выявілі звыш трох праміле алкаголю. Пісталет аказаўся траўматычным.

Nashaniva.com