Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Беларусь будзе мець права звярнуцца да Расіі па дазвол на прымяненне тактычнай ядзернай зброі, калі прапанова ўкраінскага дэпутата аб пераносе вайны ў Беларусь будзе рэалізаваная. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім тэлеграм-канале.

06.10.2024 / 11:08

Фота: mod_russia / Telegram

Так ён адрэагаваў на словы дэпутата Вярхоўнай рады ад партыі «Слуга народа» Алега Дунды.

«Нейкая смярдзючая кіеўская Дунда прапанавала перанесці вайну ў Беларусь. Ну тады ў Аляксандра Рыгоравіча будзе поўная падстава звярнуцца да Расіі для выкарыстання размешчанай у Беларусі ТЯЗ. І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве», — напісаў Мядзведзеў, вядомы сваімі адыёзнымі выказваннямі. 

Гэты каментар, прынамсі, паказвае другаснасць пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага боку ў пытанні выкарыстання ядзернай зброі, якую нібыта размясцілі на тэрыторыі Беларусі, але дакладнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. 

На Форуме свабоднай Расіі ў Вільні дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда заявіў, што для перамогі Украіны патрэбна пераносіць вайну і на тэрыторыю Беларусі.

Nashaniva.com