У Беларусі збіраюцца павысіць транспартны падатак
Падвышэнне транспартнага падатку прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, піша БелТА.
06.10.2024 / 08:53
Згодна з праектам, прапануецца падняць стаўкі транспартнага падатку для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі масай
да 1,5 т — з 66 рублёў да 70 рублёў;
больш за 1,5 т, але не больш за 1,75 т — з 87 да 92 рублёў;
больш за 1,75 т, але не больш за 2 т — са 110 да 116 рублёў,
больш за 2 т, але не больш за 2,25 т — са 131 да 138 рублёў;
больш за 2,25 т, але не больш за 2,5 т — са 153 да 161 рубля;
больш за 2,5 т, але не больш за 3 т — са 174 да 183 рублёў;
больш за 3 т — з 240 да 253 рублёў.
Павышэнне ставак таксама прадугледжана для прычэпаў, грузавікоў, матацыклаў.
Праект закона, што ініцыяваў Саўмін, ужо паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў.