БЕЛ Ł РУС

Надвор'е

У нядзелю па ўсходняй палове краіны прагназуюць моцныя дажджы

5.10.2024 / 12:25

Nashaniva.com

А ў Гомелі будуць камфортныя +18°С.

6 кастрычніка чакаецца воблачна, ноччу з праясненнямі. Уначы па паўднёвай палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Месцамі, а раніцай і днём у многіх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей моцныя дажджы.

Ноччу ад +2°С па паўночным захадзе да +12°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём +8+14°С, па паўднёвым усходзе да +18°С.

У панядзелак ноччу +4+10°С, днём +7+14°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула