Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

«Людзей цікавіць не толькі палітычная вага».

05.10.2024 / 08:18

Фота: тэлеграм-канал Bild

Былы міністр Федэральнай канцылярыі Германіі Хельге Браўн у інтэрв'ю часопісу Bunte распавёў, што яму ўдалося скінуць больш за 30 кілаграмаў. Для гэтага ён цалкам змяніў свой рацыён і стаў займацца спортам, піша Bild.

«Я дазваляю сабе толькі пяць невялікіх прыёмаў ежы ў дзень. Двойчы на тыдзень я плаваю па два кіламетры. Без змены дыеты і фізічных практыкаванняў нічога не атрымаецца. Калі мне споўнілася 50, я зразумеў, што лішняя вага можа прывесці да сур'ёзных праблем са здароўем. Я лепш застануся на баку доктара, а не стану пацыентам», — кажа Браўн, які раней працаваў доктарам.

У Браўна атрымалася схуднець толькі пасля таго, як ён пакінуў сваю пасаду ў Федэральнай канцылярыі, якую ён займаў з 2018 па 2021 год пры Ангеле Меркель. Паводле яго слоў, тады ў яго проста не было часу і сіл на клопат пра сябе.

«Каб худнець, патрэбныя канцэнтрацыя і запаволенне рытму жыцця, што немагчыма пры такой стрэсавай працы», — дзеліцца Браўн, які цяпер займае пасаду старшыні бюджэтнага камітэта Бундэстага.

Скінуўшы вагу, Браўн быў вымушаны практычна цалкам абнавіць свой гардэроб. Паводле яго слоў, старыя касцюмы ён адправіў ва Украіну, дзе іх цяпер выкарыстоўваюць у вучэбнай майстэрні

Nashaniva.com