Ягор Шаранговіч атрымаў траўму перад стартам сезона ў НХЛ

Супернік няўдала ўпаў яму на нагу.

05.10.2024 / 07:56

Ягор Шаранговіч (twitter.com/NHLFlames)

У перадсезонным матчы Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Калгары Флэймз» дома саступіў «Вініпег Джэтс» з лікам 2:3. У складзе «агнёў» згуляў 26-гадовы беларускі форвард Ягор Шаранговіч.

На 56-й хвіліне сустрэчы беларус атрымаў пашкоджанне пасля таго, як гулец «Джэтс» няўдала ўпаў на нагу беларусу. Пасля гэтага сутыкнення Ягор не змог дагуляць рэшту паядынку.

Пра стан здароўя беларуса пакуль невядома, піша Belarushochey.by.

Новы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі стартаваў учора. 

Шаранговіч запісаў мінулы сезон сабе ў актыў, перабіўшы два рэкорды Міхаіла Грабоўскага. З гэтага часу Ягор з'яўляецца найлепшым снайперам і бамбардзірам сярод беларусаў з паказчыкам у 59 (31+28) балаў за сезон.

Першы матч сезона-2024/25 НХЛ «Калгары» правядзе 10 кастрычніка ў гасцях супраць «Ванкувера». Пачатак а 05.00 паводле мінскага часу.

Nashaniva.com