У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя
4.10.2024 / 21:18
Нягледзячы на тое, што за 20 метраў ад гістарычнага помніка размешчаны мясцовы РАУС, шмат гадоў занядбаны будынак, відавочна, стаў прыстанкам для бяздомных і іншых маргіналаў, піша тэлеграм-канал «Спадчына».
Будынак па вул. Рыжкова, 11 — афіцыйны помнік архітэктуры, але ў Дзяржаўны спіс унесены пад памылковай назвай «Былы гарадскі асабняк» (шыфр 312Г000861).
Насамрэч гэта не так, будынак адразу пабудаваны як бальніца, а ягоны архітэктурны дэкор дакладна паўтарае архітэктурны дэкор комплексу Політэхнічнага інстытута ў Кіеве.
Пазней пажар удалося патушыць, але на гэта спатрэбілася каля гадзіны. карыстальнікі ў сацыяльных сетках выказваюць шкадаванне, што Мазыр страціў прыгожы гістарычны будынак, які пры належным да яго стаўленні мог бы стаць славутасцю горада.