Трэснуў будынак гімназіі ў Віцебску, вучняў перавялі ў іншыя школы
У сценах аднаго з карпусоў віцебскай гімназіі №1 імя Жарэса Алфёрава ўтварыліся расколіны, паведаміў Віцебскі гарвыканкам у сваім тэлеграм-канале. Для бяспекі вучняў і персаналу прынята рашэнне аб частковым перамяшчэнні навучальнага працэсу.
04.10.2024 / 17:38
Віцебская гімназія № 1. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс. Карты
Адзначаецца, што прычынай з'яўлення расколін стаў рух грунту. Цяпер будынак абследуюць спецыялісты.
У мэтах бяспекі вучняў і работнікаў навучальнай установы перавялі ў іншыя адукацыйныя ўстановы Віцебска. Па выніках экспертызы будзе прынята рашэнне аб аднаўленні навучальнага працэсу альбо выкананні неабходных рамонтных работ.
Першая гімназія ў Віцебску была адкрытая ў жніўні 1991 года на базе былой сярэдняй школы. У ёй вучацца больш за 1000 вучняў.
Падобны выпадак адбыўся ў 2018 годзе ў Мінску. Тады частка будынка мінскай гімназіі №5, дзе размяшчаецца спартыўная зала, пайшла расколінамі. Камісія па надзвычайных сітуацыях часова закрыла памяшканне залы, а ўрокі па фізкультуры сталі праводзіць у іншым месцы.
Як правіла, прычынамі руху грунту, з-за чаго на сценах будынкаў з'яўляюцца расколіны, з'яўляюцца сезонныя змены тэмпературы і вільготнасці паветра.
У маладзечанскай гімназіі ўвялі адзіную форму для настаўнікаў
Ці можна дзецям у школе замест падручнікаў карыстацца планшэтам?
Ці можна дзецям у школе замест падручнікаў карыстацца планшэтам?
Школьнік-квадробер залез на дах бацькоўскай машыны — ім зацікавілася міліцыя