Прадзюсара Аляксандра Чахоўскага будуць завочна судзіць ужо другі раз

Следчы камітэт аб'явіў пра завядзенне спецвытворчасці супраць прадзюсара Аляксандра Чахоўскага, вядомага, сярод іншага, супрацоўніцтвам са спявачкай Маргарытай Ляўчук.

04.10.2024 / 17:17

Аляксандр Чахоўскі

43-гадовага Чахоўскага будуць судзіць па ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Яму прадпісваюць з'явіцца па адрасе: г. Брэст, вул. Пушкінская, 63, гэта адрас Упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Цікава, што ў чэрвені Аляксандра Чахоўскага ўжо судзілі па адной справе з Маргарытай Ляўчук, Андрэем ды Вольгай Павукамі і іншымі задзейнічанымі ў праекце «Рудабельская паказуха». Тады ўсіх здзівіла вынесенае Чахоўскаму незвычайна мяккае пакаранне — тры месяцы арышту, асабліва на фоне драконаўскіх тэрмінаў, прызначаных іншым фігурантам. Цяпер, як выглядае, гэтую незвычайную анамалію вырашылі ліквідаваць.

Андрэю Павуку завочна далі 12 гадоў, Вользе Павук крыху менш. Асудзілі і Маргарыту Ляўчук

«Беларускі вайб» — новы праект Алеся Чахоўскага

«Няма скандалу — можа, і на жаль». Чахоўскі пакідае Раду культуры

Nashaniva.com