Узарвалі аўтамабіль з начальнікам аховы Запарожскай АЭС

У акупаваным Энергадары выбухнула машына, у якой знаходзіўся так званы начальнік фізічнай аховы ЗАЭС Андрэй Кароткі, паведамілі ў Галоўным упраўленні разведкі Украіны.

04.10.2024 / 11:25

Ці выжыў ён, пакуль невядома.

Украінскія СМІ паведамляюць, што ён мае дачыненне да арганізацыі і выканання ваенных злачынстваў і рэпрэсій украінцаў у акупацыі.

СК Расіі распачаў крымінальную справу па факце падрыву аўтамабіля супрацоўніка службы бяспекі Запарожскай АЭС. 

Паводле версіі следства, пад аўтамабіль заклалі выбуховае прыстасаванне. Калі супрацоўнік станцыі сеў у салон, адбыўся выбух.

Nashaniva.com