МЗС заступілася за жывёл

«З-за дзеянняў Захаду і ўзведзенай Польшчай загароды на мяжы з Беларуссю ўжо загінула каля 50 жывёл». На гэта ў Сусветны дзень абароны жывёл звярнулі ўвагу ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў, піша БелТА.

04.10.2024 / 09:59

«Беларусь адказна падыходзіць да стварэння бяспечнага і абароненага асяроддзя для ўсіх прадстаўнікоў жывёльнага свету краіны: ад хатніх гадаванцаў да занесеных у Чырвоную кнігу драпежнікаў, — падкрэслілі ў МЗС. 

«З'яўляючыся дзяржавай-удзельніцай шэрагу міжнародных дагавораў аб біялагічнай разнастайнасці, захаванні мігруючых відаў дзікіх жывёл і многіх іншых, Беларусь нязменна заяўляе аб сваёй цвёрдай прыхільнасці сумленнаму выкананню ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у прыродаахоўнай сферы. Наша зялёная палітыка не ў лозунгах, а ў канкрэтных справах», — кажа ведамства.

Паведамляецца, што на мяжы Беларусі і Польшчы ўжо загінула каля 50 жывёл, у тым ліку зубр, казулі, ласі.

Nashaniva.com