У парку Горкага ў кастрычніку пачнецца рэканструкцыя
У гэту нядзелю ў мінскім парку Горкага пачнецца чарговая рэканструкцыя. Работы прадоўжацца да пачатку наступнага сезона атракцыёнаў.
04.10.2024 / 09:05
Ілюстрацыйнае фота
Як паведамляюць «Мінск-Навіны», праектам прадугледжана замена інжынерных сетак і часткова асвятлення. Таксама будуць устаноўлены аднатыпныя гандлёвыя павільёны.
З'явяцца дадатковыя зоны адпачынку: будзе добраўпарадкавана пустуючая тэрыторыя, на якой паставяць дзіцячую пляцоўку.