Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Што з выездам з Беларусі па стане на 08:00 у пятніцу?

04.10.2024 / 08:10

T.me/terespol

Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што па стане на восьмую раніцы чэргаў з аўтобусаў на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» няма. У пачатку тыдня было 39 і 41 аўтобус, учора ў гэты час стаялі 59 аўтобусаў.

Затое стаіць 340 легкавых аўтамабіляў. 

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, а ў «Беняконях» стаіць 30 легкавых аўто, але чэргаў з аўтобусаў таксама няма.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чэргаў таксама няма.

Nashaniva.com