У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Відэа суправаджаецца нарастаючым шумам бензінавага рухавіка «як у мапеда», піша «Флагшток». Пасля сполах — і гасне святло на вуліцы, дзе вісіць камера відэаназірання, пасля далятае гук выбуху.

04.10.2024 / 01:13

Гэты выбух пачулі жыхары ўсяго райцэнтра Гомельскай вобласці і суседніх вёсак 3 кастрычніка ў 04:54.

Імаверна, упершыню адзін з расійскіх беспілотнікаў «Герань», якія перыядычна збіваюцца з курсу, калі ляцяць бамбіць Украіну, выбухнуў у населеным пункце Беларусі ці блізка каля яго.

Калі вы ведаеце больш пра тое, што здарылася ў Калінкавічах, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў @nn_editor або любому з супрацоўнікаў «НН», якога ведаеце асабіста.

Nashaniva.com