На Зыбіцкай іншаземка кінула ў бармена касавы тэрмінал. Што здарылася?
Ёй падалося, што бармен не хоча дапамагчы.
03.10.2024 / 16:56
Мінск, вуліца Зыбіцкая. Фота: CityDog.io
Іншаземка ў кампаніі адпачывала ва ўстановах на Зыбіцкай у Мінску. У нейкі момант усе разышліся па дамах, але 27-гадовая дзяўчына заўважыла, што ключы ад яе кватэры засталіся ў знаёмага.
Яна зайшла ў адну з устаноў і папрасіла дзяўчыну за барнай стойкай выклікаць міліцыю. Тая ветліва сказала, што госця можа зрабіць гэта сама, і працягнула ёй мабільны тэлефон, пішуць «Мінск-Навіны».
Дзяўчына ўспрыняла такі зваротны жэст як нежаданне дапамагчы і запусціла ў супрацоўніцу бара касавым тэрміналам. Тая ў выніку атрымала траўмы.
Канфлікт трапіў на камеры назірання, дзяўчыну затрымалі і ўзялі пад варту. У пракуратуры расказалі, што іншаземка жыве ў Мінску і працуе менеджарам, гэта першая ў яе жыцці крымінальная справа.
Дзяўчыну абвінавачваюць у асабліва злосным хуліганстве, санкцыя артыкула прадугледжвае ад трох гадоў хатняй хіміі да дзесяці гадоў калоніі.
Літоўскі блогер наведаў Мінск — і вось які раён назваў найлепшым
У Мінску п'яны мужчына штурхнуў у раку двух дзяцей
Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень