Жыхарка Піншчыны паскардзілася, што былы муж не плаціць аліменты на трох дзяцей. Аказалася, двое з іх не яго
Мужчына чатыры гады фінансава падтрымліваў былую жонку і дзяцей, але потым раптам засумняваўся.
03.10.2024 / 15:36
Ілюстрацыйнае фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Жыхарка Пінскага раёна паскардзілася судовым прыставам на былога мужа, які раптам перастаў плаціць аліменты на трох дзяцей. Да гэтага чатыры месяцы мужчына спраўна фінансава падтрымліваў сям'ю.
На яго завялі крымінальную справу за ўхіленне ад аліментаў. На допыце мужчына патлумачыў, што перастаў даваць грошы, бо засумняваўся, што дзеці яго.
Для ўстанаўлення бацькоўства прызначылі генетычную экспертызу. Яна паказала, што мужчына з'яўляецца бацькам толькі для аднаго дзіцяці з трох.
Што цяпер будзе з крымінальнай справай, не паведамляецца.