Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага Альфа Банка

Уведзеныя рэстрыкцыі прадугледжваюць арышт актываў банка ў Вялікабрытаніі, калі такія будуць там выяўленыя.

03.10.2024 / 13:41

Ілюстрацыйнае фота

Улады Вялікабрытаніі ўвялі санкцыі супраць беларускага Альфа Банка.

У абгрунтаванні сказана, што ЗАТ «Альфа Банк Беларусь» атрымлівае выгаду, падтрымліваючы беларускую дзяржаву, бо «ажыццяўляе дзейнасць у ключавым для яго стратэгічным сектары фінансавых паслуг».

Уведзеныя рэстрыкцыі прадугледжваюць арышт актываў банка ў Вялікабрытаніі, калі такія будуць там выяўленыя.

Летась ЕС увёў санкцыі супраць расійскага Альфа Банка. Акрамя таго, расійскі Альфа-Банк з вясны 2022 года знаходзіцца ў амерыканскім санкцыйным спісе.

Nashaniva.com