Тры «шахеды» заляцелі ў Беларусь, у небе цяпер і верталёт Лукашэнкі 

Каля 12:55 тры «шахеды» заляцелі з Чарнігаўскай вобласці Украіны ў напрамку Гомельскай вобласці, паведамляе «Беларускі Гаюн».

03.10.2024 / 13:08

Ілюстрацыйнае фота

Вядома, што два з іх пераляцелі ў раёне Новай Гуты і рухаюцца курсам на Гомель, яшчэ адзін зайшоў у раёне Лоева і рухаецца ў напрамку Хойнікаў. 

Акрамя таго, у небе над Беларуссю проста цяпер знаходзіцца і верталёт з Лукашэнкам, які накіроўваецца паўднёвым курсам з рэзідэнцыі «Азёрны».

Паводле папярэдніх звестак, верталёт ляціць у Мікашэвічы. 

Nashaniva.com