Дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі ўзначаліла польская дэпутатка
У Еўрапарламенце выбралі кіраўніка дэлегацыі па Беларусі, яе ўзначаліць Малгажата Гасеўска, паведаміў «Парламенцкі канал».
03.10.2024 / 12:56
Гасеўска ўваходзіць у фракцыю кансерватараў і рэфармістаў і з'яўляецца сябрам польскай партыі «Закон і справядлівасць». Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька назваў абранне добрым выбарам.
«Малгажата ў польскай палітыцы з 90-х. Беларуская тэма ёй блізкая, яна нават наведвала Мінск. Думаю, агульнымі намаганнямі мы зможам трымаць беларускае пытанне на парадку дня Еўрапейскага Парламента», — напісаў Анатоль Лябедзька.