Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам

Цікава, што гэтай жанчыне габрэйскага паходжання закідаюць антыізраільскую пазіцыю.

03.10.2024 / 11:40

Фота: Fernando Llano / AP

62-гадовая Клаўдыя Шэйнбаум — першая жанчына, якая ўзначаліла Мексіку. Доўгі час яна працавала даследчыкам навакольнага асяроддзя ва ўніверсітэце, затым стала мэрам Мехіка, а пасля — прэзідэнтам краіны, піша Bild.

Шэйнбаўм — не толькі першая жанчына на найвышэйшай пасадзе ў гісторыі Мексікі, але і першы прэзідэнт з габрэйскімі каранямі. Сям'я яе бацькі збегла ў Мексіку з Літвы ў 1920-я гады, а маці эмігравала ў Паўднёвую Амерыку з Балгарыі, ратуючыся ад нацыстаў. Прычым саму Шэйнбаўм абвінавачваюць у антыізраільскай пазіцыі. 

Так, 7 кастрычніка 2023 года, калі баевікі ХАМАС уварваліся ў Ізраіль і забілі 1200 мірных жыхароў, Шэйнбаўм ніяк не пракаментавала гэтую сітуацыю і працягнула весці сваю кампанію. Пазней яна ўсё ж асудзіла ХАМАС, але дадала, што адказнасць за гібель мірных жыхароў у сектары Газа ляжыць таксама на Ізраілі.

Nashaniva.com