Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Сёлета ў Беларусі будуць даступныя тры вакцыны супраць грыпу.

03.10.2024 / 11:27

Сёлета ў Беларусі з грыпам будуць даступныя тры вакцыны: бясплатная трохкампанентная «Грыпол плюс» расійскай вытворчасці, чатырохкампанентныя «Ваксігрып Тэтра» (Францыя) і «Інфлювак Тэтра» (Нідэрланды).

Каб зрабіць прышчэпку, неабходна прыехаць у паліклініку, атрымаць дазвол на вакцынацыю і наведаць працэдурны кабінет.

Напрыклад, у адной з паліклінік Мінска прышчапіцца вакцынай «Ваксігрып Тэтра» каштуе 30 рублёў 32 капейкі, а для замежных грамадзян — 33 рублі 32 капейкі.

У прыватным медцэнтры — 41 рубель 17 капеек.

Nashaniva.com