Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента

Дзяўчына глядзела дачку гаспадара кватэры.

03.10.2024 / 11:08

Сядзелка выкрала са сталічнай кватэры кліента ювелірныя выбары і 7,5 тысячы рублёў, паведамілі ў сталічнай міліцыі.

У міліцыю паступіў зварот аб крадзяжы ювелірных вырабаў з золата і грошай з кватэры. Пад падазрэннем аказалася 28-гадовая дзяўчына, якая падзарабляла сядзелкай у гаспадара кватэры. У абавязкі ўваходзіў догляд яго дачкі, паслугі яна аказвала ў прыватным парадку.

Калі мужчыны не было дома, дзяўчына забрала з шафы грошы і залатыя ўпрыгажэнні, якія потым здала ў адзін з ламбардаў. Грошы патраціла.

Заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com