Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»
А куды ён потым дзеўся — пытанне.
03.10.2024 / 10:32
Ілюстрацыйнае фота
Мінулай ноччу Расія атакавала Украіну 105-ю дронамі-камікадзэ тыпу «шахед». 78 БПЛА было знішчана, 23 — лакацыйна страчаныя і яшчэ адзін паляцеў у напрамку Беларусі.
Вядома, што «шахед» пакінуў Кіеўскую вобласць Украіны і заляцеў у Беларусь курсам на Мазыр у раёне 04:40, паведамляе «Беларускі Гаюн».
Дзяжурная авіяцыя не падымалася, і што адбылося далей з шахедам — невядома.