У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу
У міліцыю звярнулася жыхарка Клецка і расказала, што яе 12-гадовую дачку спрабаваў згвалтаваць невядомы.
03.10.2024 / 10:25
Дзяўчынка гуляла ў двары, калі да яе падышоў мужчына. Непаўналетняй гэта не спадабалася, і яна ўцякла дадому. Фігурант пайшоў за ёй, пракраўся ў кватэру праз незачыненыя дзверы і пад пагрозай нажа ўчыніў у дачыненні да дзяўчынкі гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Затым дзіцяці ўдалося ўцячы.
Міліцыянты па гарачых слядах затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 41-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе прэс-служба МУС.
Следчыя распачалі крымінальную справу. Зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.