Пад Гроднам на мінскай трасе загінула пажылая жанчына
2 кастрычніка каля 20:00 на аўтадарозе М-6 «Мінск-Гродна» у Гродзенскім раёне адбылося ДТЗ з цяжкімі наступствамі.
02.10.2024 / 22:49
Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы кіроўца аўтамабіля Peugeot з 36-гадовай пасажыркай ехаў з Гродна ў Скідзель па левай паласе. На скрыжаванні каля з'езду на вёску Плавы ён збіў жанчыну, якая перасякала праезную частку і вяла з сабой ровар.
У выніку аварыі пешаходка загінула на месцы ДТЗ, а пасажырка легкавіка атрымала пералом рукі.
У Барысаўскім раёне загінула 19-гадовая матацыклістка
На МКАД сутыкнуліся чатыры машыны, уключаючы малакавоз
Смяротнае ДТЗ у Дзяржынскім раёне: пасажыр хацеў перасесці на месца кіроўцы, але трапіў пад машыну