Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС
Адказнасць за ўчарашні тэракт у старым горадзе Тэль-Авіва Яфа ўзялі на сябе брыгады «Аль-Касам» — вайсковае крыло палесцінскай групоўкі ХАМАС, паведамляе Reuters.
02.10.2024 / 20:23
Увечары 1 кастрычніка двое мужчын адкрылі стральбу з аўтамата на адным з трамвайных прыпынкаў у Яфа.
У выніку гэтага тэракту загінулі 7 чалавек, яшчэ 16 атрымалі раненні.
Сярод тых, хто цяжка паранены падчас гэтай страляніны — 27-гадовы грамадзянін Беларусі.
Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі
Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт
Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН
Армія Ізраіля вядзе жорсткія баі на поўдні Лівана