Белкаапсаюзу дадуць новыя крэдыты
Апублікавалі пастанову Савета Міністраў Беларусі №720 ад 30 верасня, якая тычыцца надання гарантый урада па крэдытах, выдадзеным айчыннымі банкамі. Згодна з дакументам, у 2024-2026 гадах Беларусбанку і Белаграпрамбанку даюцца ўрадавыя гарантыі па пагашэнні асноўнага доўгу па крэдытах, выдаваных арганізацыям спажывецкай кааперацыі.
02.10.2024 / 19:07
Гаворка ідзе пра крэдыты тэрмінам да аднаго года, атрыманых арганізацыямі Белкаапсаюза ў адпаведнасці з пунктам 6 указа №309 ад 5 жніўня 2024 года, і прызначаных для разлікаў з беларускімі таваравытворцамі, створанымі імі унітарнымі прадпрыемствамі, арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад холдынгаў з удзелам дзяржавы.
У прыкладзеным да пастановы спісе каля двух дзясяткаў арганізацый. Агульная сума крэдытаў, пад якія выдаюцца гарантыі ўрада, складае 116,9 млн рублёў. Плата за наданне гарантый брацца не будзе.
Раней, 5 жніўня, быў падпісаны указ № 309 «Аб падтрымцы арганізацый спажывецкай кааперацыі», які прадугледжвае набыццё ў 2024-2026 гадах 240 аўталавак арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Белкаапсаюза.
Кіраўніца Белкаапсаюза прапануе, каб іншыя гандлёвыя сеткі адлічвалі працэнты «на сельскі гандаль»
Белкаапсаюз абяцае накарміць тэрабарону падчас вайны
«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?