Жыхар Гомельскай вобласці арандаваў машыну і прадаў яе ў Расію
Мужчына хацеў расплаціцца з пазыкамі.
02.10.2024 / 13:36
Скрыншот відэа МУС
Жыхар Гомельскай вобласці прадаў арандаваны аўтамабіль у Расею, каб расплаціцца з пазыкамі.
38-гадовы мужчына арандаваў мікрааўтобус Mercedes у адной з прыватных фірмаў, але своечасова не вярнуў. Уладальнік фірмы звярнуўся ў міліцыю.
Сілавікі знайшлі мужчыну. Аказалася, ён прадаў машыну ў Расію. Мужчына знайшоў у адным з чатаў чалавека, які скупляе «праблемныя» аўтамабілі. Яны сышліся на 60 тысячах рублёў.
Мужчына да затрымання паспеў патраціць частку грошай на выплату даўгоў.
МУС паведамляе, што жыхара Гомельскай вобласці раней ужо судзілі за падобнае злачынства. Заведзена крымінальная справа аб махлярстве.