Даляр сёння падаражэў на тры з паловай капейкі

Амерыканская валюта каштуе больш за 3,25 рубля.

02.10.2024 / 13:07

Даляр сёння падаражэў на 3,41 капейкі да 3,2522 беларускага рубля.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775 рубля, гадавы мінімум быў 3,0916 у пачатку жніўня максімум — 3,2809 (у сярэдзіне красавіка).

Еўра сёння знізіўся на капейку да 3,595.

Расійскі рубель знізіўся на 0,34 капейкі да 3,4745 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 2,37 капейкі да 4,6533 за 10 адзінак.

Nashaniva.com