15-гадовая школьніца ў Мінску ад імя свайго знаёмага «замініравала» гандлёвы цэнтр

На яе завялі крымінальную справу.

02.10.2024 / 12:35

Следчыя завялі крымінальную справу на 15-гадовую школьніцу паводле артыкула аб заведама лжывым паведамленні аб небяспецы, учыненым групай асоб, паведамляе сталічная міліцыя.

У дзяўчыны адбыўся канфлікт са знаёмым, якога яна ведала па перапісцы ў інтэрнэце. Той прыгразіў ёй замініраваць ад яе імя гандлёвы цэнтр.

У адказ мінчанка вырашыла зрабіць тое ж самае, але ад імя маладога чалавека. Яна звярнулася па дапамогу да свайго знаёмага, які пражывае за мяжой.

За невялікую суму ён патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра нібыта закладзеную бомбу. Атрымаўшы сімвалічнае ўзнагароджанне, ён перадаў дзяўчыне аўдыёзапіс, які пацвярджае «мініраванне».

Nashaniva.com