У заапарку Сан-Дыега прыёмныя самцы-фламінга выседзелі яйка

Вылупілася кволае, але вельмі мілае птушаня.

02.10.2024 / 11:56

Скрыншот відэа

У сафары-парку Сан-Дыега два прыёмныя таты-фламінга выседзелі яйка і цяпер сумесна выкормліваюць птушаня, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Спецыялісты падклалі ў гняздо двух фламінга, якім ужо больш за сорак гадоў, аплодненае яйка — пасля таго, як яны паспяхова прайшлі тэст з муляжом яйка ў пачатку гэтага года.

«Пара адпрацавала свае бацькоўскія абавязкі, чаргуючы абавязкі па выседжванні», — распавёў парк у Instagram. У выніку ў фламінга вылупілася птушаня, якога таты выкормліваюць «птушыным малаком» з валляка.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от San Diego Zoo Safari Park (@sdzsafaripark)

«Карміць птушаня такім чынам могуць і самцы, і самкі», — паведамілі ў сафары-парку, адзначыўшы, што выступаць у ролі карміцеляў могуць таксама прыёмныя бацькі.

Фламінга з Сан-Дыега далучыліся да іншых аднаполых пар птушак, якія паспяхова вырасцілі дзіцянят. Раней птушанятка вывелі два самцы фламінга ў брытанскім Пейнтане, два самцы грыфонаў у Амстэрдаме і два самцы пінгвінаў у Нью-Ёрку.

Nashaniva.com