Мінскага прадпрымальніка судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020-м
У судзе Фрунзенскага раёна сёння будуць судзіць 34-гадовага Рамана Цішкевіча.
02.10.2024 / 11:27
Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года ў раёне метро Пушкінская. Паводле ч. 1 арт. 342 КК яму пагражае да 4 гадоў калоніі. Яго справу будзе разглядаць Юлія Крэпская, піша «Вясна».
Відэа з Раманам было апублікавана 9 жніўня — у гадавіну пачатку масавых акцый пратэсту.
На відэа Раман казаў, што ўдзельнічаў у мітынгах у жніўні 2020 года, а таксама, што ў кастрычніку 2020 года разам з сябрамі расклейваў «пратэсную сімволіку» на ліхтарах у раёне вуліцы Якубоўскага.