Адключылі арганізацыю, якая даймала беларусаў званкамі з рэкламай

У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак расказалі, што арганізацыя, на якую скардзіліся беларусы праз званкі з рэкламай, пазбавілася паслуг аператара, піша БелТА.

02.10.2024 / 07:28

У Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак паступалі частыя скаргі ад беларусаў на адну ўстанову, ад імя якой сістэматычна паступалі рэкламныя званкі на абаненцкія нумары без згоды іх уладальнікаў.

Высветлілася, што на арганізацыю была зарэгістраваная маса абаненцкіх нумароў, якія выкарыстоўваліся для абзвоньвання грамадзян з парушэннем заканадаўства аб персанальных даных. Цэнтр накіраваў аператару электрасувязі запыт, і аператар сувязі перастаў абслугоўваць арганізацыю, на якую скардзіліся беларусы.

Аказанне паслуг прыпынена да ліквідацыі парушэнняў патрабавання заканадаўства.

Nashaniva.com