Самая высокая ў свеце гара працягвае надалей расці

Эрозія глебы і падняцце ўзроўню зямной кары з'яўляюцца прычынай пастаяннага росту гары Эверэст у Гімалаях, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным на гэтым тыдні ў часопісе Nature Geoscience.

01.10.2024 / 23:17

Фота: AP

Навукоўцы лічаць, што самая высокая вяршыня ў свеце працягвае расці часткова дзякуючы зліццю дзвюх блізкіх рачных сістэм, якое адбылося дзясяткі тысяч гадоў таму і прывяло да эрозіі ля падножжа Гімалаяў.

У ходзе геалагічнага працэсу, вядомага як ізастатычны адскок, эрозія зменшыла вагу рэгіёна, дазволіўшы падняцца масівам сушы на зямной кары — яе знешнім пласце, які знаходзіцца над гарачым і напаўвадкім пластом мантыі.

У даследаванні адзначаецца, што ў выніку гэтага працэсу вышыня Эверэста павялічваецца прыкладна на 2 міліметры ў год. За апошнія 80 тысяч гадоў гора паднялася прыкладна на 15-50 метраў.

Эверэст ачысцяць ад смецця пры дапамозе дронаў

«Нашы горы пачалі смярдзець». Альпіністаў, якія лазяць на Эверэст, абавязалі прыбіраць за сабой фекаліі

64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету

«Стабільна 2-3 выпадкі ў год, калі я на мяжы смерці». Просты хлопец з вёскі «захварэў» на альпінізм і змог зрабіць з хобі бізнэс

Nashaniva.com