Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі загінуў адзін палесцінец і пацярпелі двое ізраільцян

Паводле інфармацыі выдання The Times of Israel са спасылкай на нацыянальную медыцынскую службу Ізраіля «Маген Давід Адом», у Тэль-Авіве два ізраільцяніна атрымалі лёгкія аскепкавыя раненні. 

01.10.2024 / 20:38

Падчас разрыву адной з ракет. Скрыншот з відэа

Цяпер армія Ізраіля дазволіла насельніцтву пакінуць хованкі, бо пагрозы з боку Ірана больш не назіраецца, паведаміў прадстаўнік вайскоўцаў.

Пры гэтым адзначана, што ў ізраільскіх вайскоўцаў ёсць планы адплаты і іранская атака «будзе мець наступствы».

Усяго, па ацэнцы Jerusalem Post, іранцы выпусцілі па Ізраілі каля 500 ракет. 

Пазней з'явілася інфармацыя, што загінулы ў выніку атакі ўсё ж такі быў. У выніку падзення абломкаў ракеты недалёка ад горада Іерыхон на Заходнім беразе ракі Іардан загінуў рабочы з сектара Газа.

Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі

Іран можа распачаць ракетную атаку супраць Ізраіля ў найбліжэйшыя гадзіны

Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана

Што сабой уяўляе «Хезбала», супраць якой пачаў наземную аперацыю Ізраіль? Колькі ў яе засталося баевікоў?

Nashaniva.com