Шольц хоча правесці тэлефонную размову з Пуціным
Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц хоча ўпершыню амаль за два гады правесці тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным, піша выданне Die Zeit, спасылаючыся на свае крыніцы.
01.10.2024 / 18:02
Фота: Kay Nietfeld/picture alliance via Getty Images
Паводле інфармацыі выдання, разглядаецца магчымасць тэлефоннай размовы Шольца з Пуціным напярэдадні сустрэчы G20 у Бразіліі ў лістападзе. Аднак Германія, як паведамляецца, пакуль не зрабіла запыт на арганізацыю званка.
Апошняя тэлефонная размова паміж Шольцам і Пуціным адбылася ў снежні 2022 года.
Калі гэтая размова адбудзецца, то Шольц стане першым з 2022 года лідарам краіны з ліку саюзнікаў Украіны, які непасрэдна пагаворыць з Пуціным.
Такаеў — Шольцу: У ваенным сэнсе Расія непераможная
Германія замарозіць дадатковую дапамогу Украіне ў 2025 годзе?
Лукашэнка хацеў размовы з Шольцам?
Шольц можа паўтарыць лёс Байдэна