Іран можа распачаць ракетную атаку супраць Ізраіля ў найбліжэйшыя гадзіны
У ЗША ёсць падставы меркаваць, што Іран гатовы ў найбліжэйшы час нанесці ўдар балістычнымі ракетамі па Ізраілі, пішуць амерыканскія СМІ са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка Белага дома. Мяркуецца, што запуск ракет можа адбыцца цягам 12 гадзін, з надыходам цемры.
01.10.2024 / 17:34
Фота: AP / Vahid Salemi
Кіраўнік прэс-службы Арміі абароны Ізраіля контр-адмірал Даніэль Хагары пацвердзіў, што Вашынгтон праінфармаваў іх пра пагрозу. Аднак на гэты момант нічога пакуль запушчана не было, удакладніў ён.
Пасольства ЗША ў Ізраілі ўжо загадала сваім супрацоўнікам вярнуцца дадому і быць гатовымі схавацца ў бамбасховішчах. Пры гэтым Злучаныя Штаты «актыўна падтрымліваюць» «абарончую падрыхтоўку» Ізраіля, заявіў прадстаўнік Белага дома.
Раней ЗША абяцалі ў выпадку нанясення Іранам удару даць на гэта адказ. «Прамы ваенны напада Ірана на Ізраіль будзе мець сур'ёзныя наступствы для Ірана», — заявілі ў Белым доме.
Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана
У Іране падраздзяленне па барацьбе з Ізраілем узначальваў агент «Масада»
Новым кіраўніком «Хезбалы» стаў стрыечны брат Насралы
Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету