Сёння ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне

У Мінгарвыканкаме прынята рашэнне аб уключэнні з 1 кастрычніка ацяплення ў садках, школах, лячэбна-прафілактычных, медустановах, установах сацзабеспячэння, музеях, архівах, бібліятэках і гасцініцах, пішуць Мінск-навіны.

01.10.2024 / 13:10

Згодна з абноўленымі нормамі заканадаўства, сёлета ацяпленне ў сацыяльных аб'ектах горада ўключаюць пры сярэднясутачнай тэмпературы ад +10°С і ніжэй, якая захоўваецца на працягу 3 дзён запар.

Цяпло ў жылыя дамы, установы культуры і іншыя ўстановы адукацыі будзе падавацца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра не будзе перавышаць + 8°C, таксама 3 дні запар.

Апошнімі ў спісе апынуцца адміністрацыйныя, прамысловыя і іншыя арганізацыі, вытворчыя будынкі.

Nashaniva.com