Сілавікі затрымалі жыхара Наваполацка, які напісаў у чат паведамленне аб жаданні ўступіць у шэрагі УСУ

Відэа з затрыманым апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

01.10.2024 / 13:04

«Медыязона» знайшла затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Сярожа Maza. У якасці роднага горада паказаны Наваполацк.

На камеру затрыманы кажа, што ў адным з украінскіх тэлеграм-чатаў напісаў паведамленне, што хоча ўступіць у шэрагі УСУ. Хлопец тлумачыць гэта тым, што хацеў праверыць рэакцыю ўкраінскага боку.

Гэтак жа аўтары канала пішуць, што ў затрыманага дома знайшлі скрутак марыхуаны ў малым памеры, які затрыманаму перадаў знаёмы. У міліцэйскім відэа паказалі, што знаёмага хлопца таксама затрымалі за захоўванне наркотыкаў.

Па якім артыкуле затрыманы навапалачанін і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.

Nashaniva.com