Памёр славуты ў мінулым баскетбаліст Дзікембе Мутомба

Яму было ўсяго 58 гадоў.

01.10.2024 / 10:36

Фота: Jordan Strauss/Invision/AP

Легендарны баскетбаліст, які выступаў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі на працягу 18 сезонаў, Дзікембе Мутомба памёр ва ўзросце 58 гадоў. Ён доўга змагаўся з ракам мозгу.

Мутомба выступаў за «Дэнвер Нагетс», «Атланта Хоўкс», «Філадэльфія Сіксерс», «Нью-Джэрсі Нэтс», «Нью-Ёрк Нікс» і «Х'юстан Рокетс».

Лічыўся адным з найлепшых абаронцаў у баскетболе. 10 студзеня 2007 года заняў другое месца ў НБА па агульнай колькасці блок-шотаў за кар'еру. Пасля заканчэння кар'еры на рахунку Мутомба меў 3289 блок-шотаў, саступіўшы толькі Хакіму Аладжувону (3830). 

З паходжання быў кангалезец, які прыехаў у ЗША у 19 гадоў.

Nashaniva.com