У выніку крушэння расійскага верталёта ў Пакістане загінуў беларус

Расійскім верталётам, які разбіўся ў Пакістане 28 верасня, кіраваў грамадзянін Беларусі Сяргей Кошалеў, паведамляе Белсат.

01.10.2024 / 09:44

Абломкі верталёту, які разбіўся ў Пакістане. Фота: aviatorshina / Telegram

28 верасня медыі паведамілі, што ў Пакістане разбіўся верталёт Мі-8: загінулі 6 чалавек, 8 атрымалі раненні. Паводле папярэдніх звестак, прычынай катастрофы стала няспраўнасць рухавіка. На борце верталёта знаходзіліся трое расейскіх грамадзянаў. Двое з іх загінулі, заявілі ў амбасадзе РФ у Пакістане.

Увечары 30 верасня авіяцыйны навінавы рэсурс «Авиаторщина» паведаміў, што экіпаж верталёту быў беларуска-расейскі: камандзір 58-гадовы Сяргей Кошалеў меў грамадзянства Беларусі, а другі пілот і борт-інжынер — грамадзяне РФ. Усе яны загінулі.

Паводле выдання, паветранае судна было зафрахтавана пакістанскай Mari Petroleum Limited для аперацый па разведцы і здабычы нафты і газу. Верталёт павінен быў перавезці персанал кампаніі-заказчыка. Усяго на борце знаходзіліся 18 чалавек: 14 пасажыраў, каардынатар і трое чальцоў экіпажу. «Авиаторщина» сцвярджае, што агулам загінулі 7 і атрымалі раненні 9 чалавек.

Як распавялі відавочцы катастрофы, пасля ўзлёту Мі-8 з пасадачнай пляцоўкі на вышыні каля 200 метраў стаў адзін з рухавікоў.

Пацвярджэння гібелі беларускага грамадзяніна з боку афіцыйных органаў пакуль няма.

Nashaniva.com