На гэтым тыдні стартуе вакцынацыя ад грыпу

З 3 кастрычніка ў краіне стартуе масавая вакцынацыя супраць грыпу (бясплатная), паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Мінздароўя.

01.10.2024 / 09:06

У паліклінікі ўжо паступае бясплатная вакцына супраць грыпу:

зрабіць бясплатную прышчэпку ад грыпу можна трохкампанентнай вакцынай «Грыпол Плюс» (вытворчасці Расіі).

Грамадзяне, якія хочуць зрабіць прышчэпку платна, ужо могуць звернецца ў сваю паліклініку — чатырохкампанентная вакцына «Ваксігрып Тэтра» (вытворчасці Францыі).

Усе вакцыны ўтрымліваюць актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя СААЗ для ўключэння ў склад сезонных вакцын.

Усяго ў краіне плануецца забяспечыць імунізацыяй супраць грыпу больш за 2 млн.чалавек.

Nashaniva.com