У Мінску зноў можна рэгістраваць ІП
З 1 кастрычніка 2024 года ў сталіцы зноў можна адкрыць ІП, паведамляецца на сайце Мінгарвыканкама. Перад гэтым не рэгістравалі больш за тры гады.
01.10.2024 / 07:12
Індывідуальных прадпрымальнікаў перасталі рэгістраваць у Мінску з 17 жніўня 2021 года. Адной з прычын гэтага называліся ў тым ліку будучыя радыкальныя змены, аднак афіцыйных тлумачэнняў не было.
Менавіта тады і з'явілася ідэя ўстанавіць выразную градацыю катэгорый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, то-бок самазанятасці, індывідуальных прадпрымальнікаў і мікрапрадпрыемстваў.
Пры гэтым у іншых рэгіёнах Беларусі рэгістрацыю ІП не прыпынялі.