Пад Полацкам мужчына лавіў рыбу, а злавіў чарапаху
На рыбалцы ў нядзелю полачанін Аляксандр Шчарбакоў нечакана замест чаканага ляшча злавіў на фідар чарапаху, прычым даволі буйную. Выцягнуць падобную «рыбіну» аказалася зусім не проста, піша Fishingby.com.
30.09.2024 / 18:02
Фота: Аляксандр Шчарбакоў
«Заходняя Дзвіна. Такога я яшчэ не лавіў. Узяла на фідар, на два апарышы. Не слаба здзівіўся, калі выцягнуў гэты цуд на бераг», — расказаў Аляксандр.
Пойманая рыбаловам істота аказалася чырванавухай чарапахай — зусім нетыповым для беларускіх вадаёмаў прадстаўніком класа паўзуноў, радзімай якога з'яўляецца Паўночная Амерыка. Раней гэты від чарапах у Беларусі карыстаўся папулярнасцю ў аматараў терарыумаў, але з-за іх пранікнення ў беларускую прыроду яго прызналі інвазіўным.
Фота: Аляксандр Шчарбакоў
Цягам летняга сезона 2024 года чырванавухіх чарапах неаднаразова лавілі ў Брэсцкай і Мінскай абласцях, але на Дзвіне, як сцвярджаецца, гэта адзначаецца ўпершыню.
На возеры ў Гомелі знайшлі востраў чарапах ВІДЭА
Падарожжа па вузкакалейцы, сафары, гранітныя скалы… Топ-8 незвычайных тураў па Беларусі на выхадныя