У Магілёве судзяць мужчыну, які нібыта збіраўся ўсталяваць схаваную камеру на выбарчым участку
У судзе Магілёўскай вобласці 30 верасня распачаўся працэс над раней асуджаным за каментарыі жыхаром Кіраўска Юрыем Аверкавым.
30.09.2024 / 14:56
Летам яго судзілі за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), а цяпер мужчыну абвінавачваюць у «навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 3 арт. 293 КК) і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Працэс у закрытым рэжыме вядзе Ірына Ланчава.
У прапагандысцкім сюжэце сцвярджалася, што ў снежні 2023 года мужчына «зноў зазнаў уплыў дэструктыўных каналаў, у якіх заклікалі ісці на выбарчыя ўчасткі, запомніць аднаго з чальцоў камісіі і прасачыць за ім падчас вяртання дадому», піша «Вясна».