Стала вядома пра вызваленне дваіх выкладчыкаў-палітвязняў з Магілёва
У Юрыя Бубнава скончыўся тэрмін, а Ганна Скрыган выйшла на свабоду па памілаванні.
30.09.2024 / 14:36
Палітзняволеныя навукоўцы з Магілёва выйшлі на волю, паведамляе «Вясна».
Былы прафесар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сацыёлаг Юрый Бубнаў і былая дацэнтка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, эколаг Ганна Скрыган былі асуджаныя па палітычных матывах да двух гадоў калоніі.
У Юрыя Бубнава ў канцы верасня 2024 года скончыўся тэрмін пакарання.
А вось Ганна Скрыган была памілаваная 4 верасня 2024 года. Ёй заставалася да канца тэрміну каля пяці месяцаў.