У войску — чарговая праверка боегатоўнасці

Зноў будзе прызыў з запасу.

30.09.2024 / 13:07

Ілюстрацыйнае фота

Сёння распачаты чарговы этап праверкі злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба — першага намесніка міністра абароны, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Асноўны акцэнт праверкі будзе на гатоўнасці і здольнасці выконваць задачы па прызначэнні воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ВПС і войскаў СПА.

Асабоваму складу, у тым ліку ваеннаабавязаным, прызваным з запасу, трэба будзе выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да ўжывання, выйсці ў прызначаныя раёны, гаворыцца ў паведамленні.

У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху цывільнага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.

Nashaniva.com