«Калі з’явіцца які-небудзь бомж» — Цапкала расказаў сваю стратэгію на выбары 2025 года

Палітык Валерый Цапкала лічыць, што беларусам неабходна ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. На яго думку, варта падтрымаць любога альтэрнатыўнага кандыдата, які асмеліцца выставіць сваю кандыдатуру. Пра гэта ён расказаў у праграме на канале Дзмітрыя Гардона.

30.09.2024 / 11:45

Валер Цапкала і Алеся Бацман падчас інтэрв’ю. Скрын відэа

Валер Цапкала расказаў пра свой план на выбары 2025 года. Ён лічыць, што трэба будзе падтрымліваць любога альтэрнатыўнага кандыдата.

«А калі з’явіцца які-небудзь чалавек, які апынецца не баязліўцам — які-небудзь беспрацоўны, бомж і гэтак далей, то такога ў першую чаргу трэба будзе падтрымліваць», — удакладняе Цапкала.

Таксама Цапкала выказаў меркаванне, што здароўе Лукашэнкі кепскае: «Калі верыць расійскім відэаздымкам, ён знаходзіцца на сур’ёзных гарманальных прэпаратах», — сказаў палітык.

Nashaniva.com