Сабаленка выйшла ў наступны раўнд турніру ў Пекіне

У матчы трэцяга кола беларуска сёння раніцай перамагла амерыканку Эшлі Кругер — 6:2, 6:2.

30.09.2024 / 09:32

Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP

У наступным раўндзе Арына сустрэнецца з амерыканкай Медысан Кіс.

Гэты турнір — тысячнік, за перамогу ў ім налічваецца 1000 балаў. Год таму турнір выйграла першая ракетка свету Іга Свёнтак, якая сёлета ў Кітай не паехала. 

Калі Сабаленка выйграе спаборніцтвы, або дойдзе да фіналу, а таксама паспяхова выступіць на наступным турніры ва Ухані, то яна верне сабе званне першай ракеткі свету.

Nashaniva.com